• Городская панорамаГородская панорама
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
Главная -  Новости -  Новости района

ПАСЛЯ РАМОНТУ

04.01.2018
Перад самым Новым годам аднавіў сваю работу адзін з самых папулярных у сталіцы беларускіх шахцёраў пунктаў грамадскага харчавання – кафетэрый універмага “Салігорск”. З 16 лістапада там праводзіліся рамонтныя работы, якія вяла мясцовая фірма “Салбудкамплект”.

Варта адзначыць, што пасля рамонту (а ён разам з устаноўкай новай сучаснай мэблі абышоўся адкрытаму акцыянернаму таварыству “Універмаг “Салігорск” прыблiзна ў 75 тысяч рублёў) у кафетэрыі стала значна ўтульней і прыгажэй. Згаданы пункт грамадскага харчавання радуе вока афармленнем інтэр’ера, тут з’явіліся новыя сталы, крэслы, мяккія канапы (дызайн распрацавалі мінскія фірмы “Дызайн-праект” і “Рытэйл-Маркетынг”).

Гэта, як адзначыла дырэктар ААТ ІнэсаВалчок, не ўсё. У хуткім часе ў кафетэрыі ўстановяць тэлевізары, з’явіцца Wi-Fi. Дарэчы, кошт прадукцыі, якой тут традыцыйна гандлявалі, не змяніўся, а вось яе асартымент значна пашырыўся.